SETI@home

SETI@home (ад англ.: Search for Extra-Terrestrial Intelligence at Home — пошук пазаземнага жыцця дома) — навуковы некамерцыйны праект добраахвотных вылічэнняў на платформе BOINC, створаны даследчым цэнтрам SETI пры Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Берклі, які выкарыстоўвае свабодныя вылічальныя рэсурсы на камп’ютарах добраахвотнікаў для аналізу радыёвыпрамянення, атрыманых праектам SETI. Праект падтрымліваецца лабараторыяй касмічных навук Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі і з’яўляецца часткай сусветных ініцыятыў SETI. SETI@home быў упершыню прадстаўлены шырокаму грамадству 17 мая 1999 года. Ён заняў на той момант трэцяе па масштабу месца сярод даследаванняў, якія вяліся на той момант і выкарыстоўвалі размеркаваныя вылічэнні праз Інтэрнэт, пасля праекта пошуку простых лічбаў Мерсена, запушчанага ў 1996 годзе і падтрыманага distributed.net у 1997 годзе. Разам з MilkyWay@home і Einstein@home гэта трэці буйны праект такога тыпу, які даследуе з’явы міжзорнай прасторы як сваю асноўную мэту. За 20 гадоў работы былі апрацаваныя ўсе наяўныя даныя. 31 сакавіка 2020 года SETI@home перастаў рассылаць карыстальнікам новыя заданні. Праект замарожаны.


Developed by StudentB